У Мінску пачынаецца суд над музыкам Мікітам Найдзёнавым

Мікіта Найдзёнаў / @viasna96
Мікіта Найдзёнаў / @viasna96

У судзе Ленінскага раёна Мінска сёння пачынаецца суд над былым франтменам гурта Hurma, музыкам Мікітам Найдзёнавым. Працэс будзе весці суддзя Марына Клімчук, расказваюць праваабаронцы.

Найдзёнава затрымалі ў сакавіку за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту. Абвінавачанне яму выставілі па арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Найдзёнаў, акрамя ўдзелу ў сваім гурце, таксама пісаў песні для іншых артыстаў, перакладаў тэксты сусветных хітоў на беларускую мову. У 2015 годзе ён стаў лаўрэатам прэміі "Залаты апостраф" у намінацыі "Дэбют" за найлепшую публікацыю вершаў у часопісе "Дзеяслоў". Праваабаронцы прызналі Мікіту Найдзёнава палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі