У Мінску пачынае працаваць летняя сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ

У Мінску пачынае працаваць летняя сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ

У сераду, 5 ліпеня, у Мінску пачынае працаваць 26-я летняя сесія Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (ПА АБСЕ). У яе адкрыцці возьме ўдзел Аляксандр Лукашэнка.

Як інфармуе БЕЛТА, сесія прысвечана ўмацаванню ўзаемнага даверу і супрацоўніцтва ў рэгіёне. Даклады закрануць тэмы палітыкі і бяспекі, эканомікі, навукі, тэхналогій і экалогіі, дэмакратыі, правоў чалавека і гуманітарных пытанняў. У Мінскай дэкларацыі сфармулююць рэкамендацыі для нацыянальных урадаў, парламентаў ды для міжнароднай супольнасці па рэагаванні на актуальныя выклікі і пагрозы. Ці будзе ўзнятая тэма сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, пакуль невядома. Нядаўна ўлады вызвалілі ўсіх фігурантаў “справы патрыётаў”, аднак яны застаюцца ў статусе падазраваных.

Сесія ПА АБСЕ ў беларускай сталіцы працягнецца да 9 ліпеня. Чакаецца ўдзел у ёй 700 гасцей, у тым ліку 300 парламентароў з краін Еўропы, Азіі і Паўночнай Амерыкі. Раней сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Мінску ніколі не праводзіліся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі