У Мінску пачаўся суд па справе аб гібелі роўпджампера

У Мінску пачаўся суд па справе аб гібелі роўпджампера

У Заводскім судзе сталіцы 8 студзеня пачаўся працэс па справе аб гібелі роўпджампера пад Мінска. Абвінавачаным па справе праходзіць індывідуальны прадпрымальнік Аляксей Нікітчанка, піша tut.by. Менавіта ён арганізаваў скачок з вышыні, пры якім загінуў малады жыхар Салігорска.

За прычыненне смерці па неасцярожнасці Нікітчанку пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Сам ён сваёй віны не прызнае.

Нікітчанку затрымалі яшчэ 18 чэрвеня пасля таго, як у Соснах разбіўся 27-гадовы хлопец з Салігорску. Малады чалавек прыехаў у Мінск, каб упершыню ў жыцці скочыць з 70-метровай вышыні: напярэдадні яму падарылі сертыфікат. 

Праз пэўны час пасля затрымання арганізатара скачку адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Нікітчанку 27 гадоў, ён нарадзіўся ў Мінску, мае вышэйшую адукацыу, жанаты. Цяпер мужчына працуе ў прыватнай фірме галоўным спецыялістам у аддзеле продажаў. 

Па версіі следства, арганізатар скачку не зафіксаваў вяроўку, не сачыў увесь час за бяспекай канструкцыі і не выкарыстоўваў дадатковыя метады для падстрахоўкі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі