У Мінску пачалі судзіць кіраўнікоў Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў
![Аляксандр Ярашук і Сяргей Антусевіч на судзе / БЕЛТА](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/jarasuk-2020-1.jpg.webp?itok=goD0Lr4X)
Аляксандр Ярашук і Сяргей Антусевіч на судзе / БЕЛТА
Мінскі гарадскі суд 20 снежня пачаў разглядаць справу супраць кіраўнікоў Беларускга кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў, ліквідаванага ўладамі. На лаве падсудных апынуліся кіраўнік арганізацыі Аляксандр Ярашук, яго намеснік Сяргей Антусевіч і бухгалтарка Ірына Бут-Гусаім, перадае БЕЛТА.
Іх вінавацяць у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК). Ярашуку таксама інкрымінуюць заклікі да міжнародных санкцый (ч. 3 арт. 361 КК), хаця ён заўжды публічна выступаў супраць усялякіх санкцый.
Усе падсудныя знаходзяцца пад вартай з 19 красавіка 2022 года.
У БКДП уваходзілі Свабодны прафсаюз беларускі (СПБ), Свабодны прафсаюз металістаў (СПМ), Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) і Беларускі незалежны прафсаюз (БНП).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.