Вы тут

У Мінску пачалі рабіць прышчэпкі ад COVID-19 цяжарным

Для вакцынацыі цяжарных у Мінску выкарыстоўваюць кітайскую вакцыну Verocel / minsknews.by​

Першая цяжарная прышчэпленая ад COVID-19 у 21-й раённай паліклініцы Мінска, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны".

Маладую жанчыну прышчапілі кітайскай вакцынай VeroCell карпарацыі Sinopharm. Па словах галоўнага ўрача паліклінікі Наталлі Мысліўчык, менавіта гэтая вакцына рэкамендаваная для імунізацыі будучых маці.

Мысліўчык таксама расказала, што кітайская вакцына паступіць у мінскія паліклінікі, але яе будуць прапаноўваць толькі цяжарным. Раней мінчукі скардзіліся, што VeroCell стала недаступная. Ёсць толькі расійскі "Спутник V".

Наталля Мысліўчык лічыць, што ў гараджан ёсць выбар. Яны могуць прышчапіцца "Спутником V" расійскай або беларускай вытворчасці, ёсць і "Спутник Лайт". Праўда, яго прапануюць толькі маладым людзям і для рэвакцынацыі.

"Гэта якасныя, эфектыўныя вакцыны. Адзінае, чыста расійскім "Спутником" прышчапляюць адначасова пяць чалавек. Такая ў гэтага прэпарата "фасоўка". А сумесны [разліты ў Беларусі — Еўрарадыё] прызначаны для вакцынацыі аднаго чалавека", — адзначыла Мысліўчык.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.