У Мінску мужчына пакінуў таксісту ў якасці чаявых 2 тысячы долараў
![Долары ён траціў на забавы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-10/money-95794_1280.jpg.webp?itok=2bkG6KLp)
Долары ён траціў на забавы / pixabay.com
У Мінску мужчына пакінуў таксісту ў якасці чаявых 2 тысячы долараў. Грошы былі чужыя, іх ён скраў у парку ў чалавека, які там спаў.
Як паведамляе мінская міліцыя, шукаць зламысніка пачалі пасля таго, як пацярпелы падаў заяву. У яго зніклі амаль 40 тысяч рублёў у эквіваленце, на якія ён планаваў купіць аўтамабіль. У парку ён сустракаўся са знаёмай і заснуў на лаўцы. Калі прачнуўся, побач не было ні жанчыны, ні грошай. Мінчанку знайшлі, але яна не мела дачынення да крадзяжу.
У выніку высветлілася, што грошы ўзяў 28-гадовы мужчына, які праходзіў у парку міма лаўкі, на якой спаў пацярпелы. Грошы ён траціў на забавы. Раней у яго не было праблем з законам, цяпер жа распачатая крымінальная справа.
![У Мінску мужчына пакінуў таксісту ў якасці чаявых 2 тысячы долараў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Zat.jpg.webp?itok=SNUPZFZ3)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.