У Мінску кіроўца заснуў падчас руху, легкавік сутыкнуўся з аўтобусам (фота)

У Мінску кіроўца заснуў падчас руху, легкавік сутыкнуўся з аўтобусам (фота)

У Мінску кіроўца заснуў падчас руху, у выніку чаго легкавік выехаў на сустрэчную паласу руху і сутыкнуўся з аўтобусам. Здарэнне адбылося раніцай 14 верасня ў мікрараёне Каменная горка на Казіміраўскай вуліцы. Як інфармуе агенцтва “Мінск-навіны”, у ДТЗ пацярпеў толькі кіроўца “Пежо”.

Сайт sb.by дадае, што кіроўцу шпіталізавалі. У аўтобусе былі пасажыры, але яны, як і кіроўца, не пацярпелі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі