У Мінску канфіскавалі гадзіннікі на 260 млн, у Магілёве — ровары на 181 млн

У Мінску міліцыянеры і падаткавікі забралі ў адным з павільёнаў гадзіннікі замежнай вытворчасці на 260 мільёнаў 900 тысяч рублёў (якія менавіта, не паведамляецца). Як інфармуе прэс-служба МУС, яны захоўваліся без адпаведных дакументаў. Паводле рашэння эканамічнага суда Мінска, гадзіннікі пайшлі ў прыбытак дзяржавы.

У Магілёве міліцыя і супрацоўнікі падатковай службы ў гандлёвым павільёне 39-гадовага індывідуальнага прадпрымальніка забралі ровары замежнай вытворчасці на 181 млн 400 тысяч рублёў. Тавар таксама захоўваўся без адпаведных дакументаў. Эканамічны суд Магілёўскай вобласці прыняў рашэнне аб накіраванні ровараў у прыбытак дзяржавы.

Здымак з архіву.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі