Вы тут

У Мінску гарэў недабудаваны шматпавярховік

Ратавальнікі на месцы здарэння / twitter.com/112MINSK

У панядзелак у Мінску на Бялградскай вуліцы гарэў недабудаваны шматпавярховік. Слуп дыму быў бачны далёка ад квартала. Як паведамляюць ратавальнікі, на другім паверсе на плошчы 30 квадратных метраў гарэлі ўцяпляльнік і руберойд, а на плошчы 20 кв. метраў — аконныя блокі. Узгаранне аператыўна ліквідавалі. Ніхто з людзей не пацярпеў.

Здарэнне адбылося ў жыллёвым комплексе "Мінск-Мір". Мяркуецца, што прычынай узгарання магло стаць кароткае замыканне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.