У Мінску гарэў чарговы інтэрнат
![Гарэў пакой на чацвёртым паверсе](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-02/akno01.jpg.webp?itok=b0r9ztDh)
Гарэў пакой на чацвёртым паверсе / t.me/mchs112by/
У панядзелак у Мінску гарэў інтэрнат. На гэты раз узгаранне адбылося ў будынку па вуліцы Акадэміка Красіна. Гарэў пакой на чацвёртым паверсе.
Ратавальнікі пішуць, што выратавалі жанчыну, 70 чалавек былі эвакуяваныя, у тым ліку 25 з пад'езда, у якім гарэў пакой (спрацавала сістэма аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі). Прычына ўзгарання яшчэ высвятляецца.
Папярэдні пажар быў нядаўна ў інтэрнаце на вуліцы Крапоткіна ў Мінску.
![У Мінску гарэў чарговы інтэрнат](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Akno02.jpg.webp?itok=kbNPDHZu)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.