У Мінску гарэў цэх па вытворчасці антыфрызу і тармазных вадкасцяў

У Мінску гарэў цэх па вытворчасці антыфрызу і тармазных вадкасцяў

Увечары 10 лістапада ў 22:39 мінскім ратавальнікам на нумар "101" затэлефанаваў мінак і распавёў, што на вуліцы Бабушкіна гарыць склад. 

Ужо праз тры хвіліны падраздзяленні МНС прыбылі на месца здарэння, паведамляе прэс-служба ведамства. Высветлілася, што пажар узнік у цэху, дзе выраблялі астуджальную вадкасць "Антыфрыз" і тармазную вадкасць. Там загарэўся бойлера 1995 года выпуску для разагрэву тэхнічных вадкасцяў і самі вадкасці на плошчы 10 квадратных метраў.

У нядзелю цэх працаваў звышурочна. Падчас узнікнення пажару ў корпусе быў толькі адзін работнік. Яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў ён выйшаў з цэха сам, не пацярпеў. Пажар быў ліквідаваны ў 23:07.

У выніку пажару тэхналагічны працэс у цэху быў спынены.

Мяркуецца, што прычынай пажару стала парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенеруючых агрэгатаў і прылад.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі