У Мінску гарэла найбуйнейшае ў краіне гандлёва-вытворчае прадпрыемства

У адным з карпусоў Мінскага холадакамбіната № 2 у пятніцу адбылося ўзгаранне.
"На прадпрыемстве працуюць ратавальнікі па ліквідацыі ўзгарання. Аб прычынах пажару і матэрыяльным уроне стане вядома пазней", - сказаў прадстаўнік прэс-службы МНС.

Паводле неафіцыйных звестак, узгаранне адбылося на даху рэзервовага корпуса прадпрыемства. БЕЛТА паведамляе, што на тушэнні пажару працавалі каля 8 адзінак тэхнікі МНС.

Як адзначае БелаПАН, Мінскі холадакамбінат № 2 - найбуйнейшае ў краіне гандлёва-вытворчае прадпрыемства, ён размешчаны на вуліцы Маякоўскага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі