У Мінску гарэла будаўнічая бытоўка, у Чавускім раёне — крама (фота)
У Мінску гарэла будаўнічая бытоўка. Здарэнне адбылося ўдзень 7 снежня ў раёне вуліцы Рабінавая, дзе ідзе будаўніцтва дамоў для маламаёмасных сем'яў. Як інфармуе прэс-служба МНС, узгаранне аператыўна ліквідавалі. Ніхто з людзей не пацярпеў. Мяркуецца, што прычынай пажару стала парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенеруючых агрэгатаў і прыстасаванняў.
У вёсцы Бясчынне Чавускага раёна гарэла крама. Здарэнне адбылося пасля 5-й гадзіны раніцы 7 снежня. Агонь паспеў знішчыць дах і тавар, які знаходзіўся ў будынку. Пацярпелых няма. Прычына ўзгарання пакуль невядомая.
Фота: МНС