У Мінску электрамабіль трапіў пад смеццявоз
![На месцы аварыі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-10/dai1.jpg.webp?itok=ztyAe5pz)
На месцы аварыі / t.me/gaiminsk/
У Мінску электрамабіль трапіў пад смеццявоз. Грузавік МАЗ раздушыў таксоўку. Здарэнне адбылося ў нядзелю каля 06:40 на вуліцы Маякоўскага.
23-гадовы вадзіцель электрамабіля Chevrolet сервісу "Яндэкс.Таксі" не справіўся з кіраваннем і выехаў на раздзяляльную паласу. Легкавік пашкодзіў стойку дарожнага знака і сутыкнуўся з бетоннай апорай чыгуначнага моста. Ад удару аўтамабіль адкінула на смеццявоз.
Кіроўца атрымаў траўмы, яго шпіталізавалі.
![У Мінску электрамабіль трапіў пад смеццявоз](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Dai3.jpg.webp?itok=NqUSNXRe)
t.me/gaiminsk/
![У Мінску электрамабіль трапіў пад смеццявоз](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Dai4.jpg.webp?itok=-AdSbBQQ)
![У Мінску электрамабіль трапіў пад смеццявоз](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Dai2.jpg.webp?itok=GVsjsQX3)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.