У Мінску будуць судзіць журналіста Андрэя Шаўлюгу і ўдзельнікаў акцыі каля МУС

У Мінску будуць судзіць журналіста Андрэя Шаўлюгу і ўдзельнікаў акцыі каля МУС

29 чэрвеня ў Мінску будуць судзіць пазаштатнага журналіста БелаПАН Андрэя Шаўлюгу. Яго абвінавачваюць у непадпарадкаванні міліцыі, прычым, нібыта, ужо пасля затрымання, у аддзяленні.

У чацвер Шаўлюга рабіў здымкі акцыі, якая адбывалася насупраць будынка МУС каля помніка гарадавому. Удзельнікі тэатральнай лабараторыі Fortinbras пры Беларускім Свабодным тэатры ўсталявалі там рознакаляровыя вазоны з кветкамі і рознакаляровымі фарбамі намалявалі на асфальце ланцужок слядоў у бок будынка міністэрства. Траіх пратэстоўцаў затрымалі. За кратамі ноч правёў і Андрэй Шаўлюга.

Удзельнiкау́ акцыi Вольгу Рамашку, Надзею Крапівіну і Дзмітрыя Яфрэмава будуць судзiць таксама за непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоу́нiка міліцыі.

Чакалася, што Шаўлюгу будуць судзіць у судзе Маскоўскага раёна, аднак пасля стала вядома, што працэс пройдзе ў судзе Першамайскага раёна.

У пятніцу каля помніка гарадавому стаіць варта з двух міліцыянераў з рацыямі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі