У Мінску асуджаны кіраўнікі Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў

Ірына Бут-Гусаім, Аляксандр Ярашук і Сяргей Антусевіч у судзе / БЕЛТА
Ірына Бут-Гусаім, Аляксандр Ярашук і Сяргей Антусевіч у судзе / БЕЛТА

У Мінску асуджаны кіраўнікі Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў. Кіраўнік арганізацыі Аляксандр Ярашук атрымаў 4 гады калоніі, яго намеснік Сяргей Антусевіч — 2 гады, бухгалтарка Ірына Бут-Гусаім — 1,5 года калоніі. Іх прызналі вінаватымі ў "дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак", а Ярашука таксама ў "закліках да мер абмежавальнага характару, іншых дзеяннях, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь" (нягледзячы на тое, што ён заўжды публічна выступаў супраць усялякіх санкцый). Беларускія праваабаронцы прызналі іх палітвязнямі.

Ярашук, Антусевіч і Бут-Гусаім знаходзяцца за кратамі з 19 красавіка 2022 года.

Сёлета незалежныя прафсаюзы ў Беларусі былі разгромленыя. Беларускі Кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў ліквідаваны Вярхоўным судом РБ.

У Мінску асуджаны кіраўнікі Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў
У Мінску асуджаны кіраўнікі Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў
У Мінску асуджаны кіраўнікі Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі