У Мінску аштрафавалі на 20 мільёнаў за мінулагоднюю вулічную акцыю

У Мінску аштрафавалі на 20 мільёнаў за мінулагоднюю вулічную акцыю

У Мінску грамадскіх актывістаў аштрафавалі за мінулагоднюю вулічную акцыю. У аўторак суд Маскоўскага раёна разглядаў справы Аляксандра Макаева і Максіма Вінярскага. Іх прызналі вінаватымі "ў парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў". 24 лістапада 2015 года ў Мінску прайшла акцыя, прысвечаная памяці зніклых апазіцыйных палітыкаў і гадавіне канстытуцыйнага рэферэндуму 1996-га.

Макаеў быў аштрафаваны на 9 млн 450 тысяч рублёў, Вінярскі — на 10 млн 500 тысяч, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі