У Мінску адрамантуюць больш за паўмільёна квадратных метраў дахаў

Больш за паўмільёна квадратных метраў дахаў сёлета адрамантуюць у Мінску.  Прыблізна столькі ж планавалася адрамантаваць летась, аднак атрымалася больш – звыш 650 тысяч. На гэта было патрачана 13 мільёнаў долараў.

Агулам на абслугоўванні жыллёвых службаў сталіцы знаходзіцца 6,5 млн квадратных метраў дахаў. Трэцяя іх частка за апошнія чатыры гады ўжо была абноўленая, паведамляе агенцтва “Мінск-навіны”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі