У Мінску адчыніўся візавы цэнтр, які выдае візы ў Латвію і Іспанію
![У Мінску адчыніўся візавы цэнтр, які выдае візы ў Латвію і Іспанію](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/viza_multi.jpg.webp?itok=gwzWshuj)
У Мінску адчыніўся ўніверсальны візавы цэнтр PONY EXPRESS, які будзе аказваць паслугі беларускім грамадзянам па афармленні візаў у Латвію і Іспанію. Новая арганізацыя зможа абслугоўваць 60 тысяч кліентаў штогод, паведамляе БЕЛТА.
Супрацоўнікі цэнтра змогуць не толькі прыняць дакументы на візу, але і дапамогуць правільна іх аформіць. Таксама там аказваюцца дадатковыя паслугі для падарожнікаў: афармленне страхоўкі, фатаграфаванне на дакументы.
У бліжэйшы час там таксама плануюць пачаць афармленне візаў у Чэхію.
Фота з архіву