У Мінску ад удару токам дома загінуў сямікласнік
![У Мінску ад удару токам дома загінуў сямікласнік](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/55_5.jpg.webp?itok=AChpF0Oi)
У Мінску ад удару токам дома загінуў сямікласнік. Як паведамляе TUT.by, яго бацькі паехалі на лецішча, а калі ўвечары вярнуліся, знайшлі сына мёртвым. У школе, дзе вучыўся хлопчык, пацвердзілі факт яго гібелі.
СК паведамляе, што трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 20 траўня. Калі бацькі вярнуліся дахаты ў 22:30, яны ўбачылі цела сына без прыкмет жыцця. "Левая рука дзіцяці знаходзілася на радыятары ацяплення, а левая нага датыкалася з электрычнай духавай шафай", — гаворыцца ў паведамленні. Бацькі спрабавалі рэанімаваць хлопчыка, выклікалі хуткую. Папярэдняя прычына смерці — электратраўма. Не выключана, што духавая шафа была няправільна падключана.
Загінуламу школьніку было 13 гадоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.