У Мінску аб'явілі пра збор савецкіх манет
![У Мінску аб'явілі пра збор савецкіх манет](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/img_2450-kopiya.jpg.webp?itok=v_aku7dO)
12 красавіка ў Мінску ў Музеі Вялікай Айчыннай вайны аб'явілі пра збор савецкіх манет. Іх плануюць пераплавіць у 4-метровы помнік "Жывая памяць удзячных пакаленняў". Як паведамляе minsknews.by, збор манет працягнецца да 9 траўня, а помнік збіраюцца ўсталяваць у парку Перамогі да 3 ліпеня.
Скульптар Уладзімір Слабодчыкаў лічыць, што ў беларусаў яшчэ засталося нямала савецкіх манет. Ён вырашыў аб'яднаць у помніку "тысячы лёсаў беларусаў праз матэрыяльныя артэфакты савецкага часу, якія ёсць практычна ў кожнай сям'і".
Адначасова ў музеі ідзе збор сродкаў на праектыроўку, стварэнне, усталяванне помніка.
![У Мінску аб'явілі пра збор савецкіх манет](/sites/default/files/paragraphs/image/img2642-kopiya.jpg)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.