У Мінску абрабавалі ювелірны салон (фота)

У Мінску абрабавалі ювелірны салон (фота)

У Мінску абрабавалі ювелірны салон, размешчаны па вуліцы Сурганава. Гэта здарылася ў суботу 16 студзеня. Трое невядомых асобаў у масках зайшлі ў гандлёвы зал крамы, прымусілі прадаўца легчы на падлогу, разбілі шэсць вітрынаў, забралі ювелірныя вырабы, пасля чаго зніклі з месца здарэння.

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па факце адкрытага выкрадання маёмасці. Вызначаецца дакладны кошт скрадзенага, прызначаны шэраг экспертызаў. Вызначаюць асобы меркаваных зламыснікаў і іх месцазнаходжанне.

Адзначым, што ў канцы снежня быў абрабаваны ювелірны салон у Петрыкаве. Там невядомы мужчына ў масцы пагражаў прадаўцу зброяй, забраў тавар на вялікую суму і знік. Зламысніка дагэтуль шукаюць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі