У Мінску абмяжуюць рух транспарту з-за прыезду Уладзіміра Пуціна

Рух транспарту абмяжуюць у Мінску з-за прыезду расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. 14 снежня на шэрагу ўчасткаў дарог з 10 да 18.30 будзе абмежаваны рух усіх відаў транспарту: па МКАД на ўчастку ад Даўгінаўскага тракту да вудіцы Ціміразева, па праспекце Пераможцаў, па праспекце Незалежнасці на ўчастку ад вуліцы Гарадскі Вал ў напрамку Нацыянальнага аэрапорта “Мінск”, па вуліцах Энгельса, Леніна, Захарава, Кісялёва, Гарадскі Вал, Раманаўская Слабада, па вуліцы Кальварыйскай да вуліцы Цэткін.

Пра гэта паведамляе Дзяржаўтаінспекцыя Беларусі.

Нагадаем, у Мінску Уладзімір Пуцін возьме ўдзел у паседжанні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі