У мінскім Уруччы плануюць пабудаваць касцёл

З ініцыятывай пабудовы касцёла выступіла рэлігійная абшчына "Рыма-каталіцкая парафія святога Андрэя Апостала і святога Леапольда Багдана Мандзіча", паведамляюць "Мінск-навіны".



Плануецца, што храм будзе невялікі — прыкладна на 140 месцаў. Побач з ім з'явіцца алея для хроснага ходу, пляцоўка для правядзення імшы. Прадугледжана і невялікая паркоўка для транспарту.



Праекты будучага касцёла можна пабачыць у адміністрацыі Першамайскага раёна сталіцы. Да 14 чэрвеня гараджанам прапануецца выказаць сваё меркаванне пра будаўніцтва храма.



Фота — minsknews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі