У Мінскім раёне мяса захоўвалі разам з будаўнічымі матэрыяламі
![На прадпрыемстве змаглі здзівіць кантралёраў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-03/m01.jpg.webp?itok=0wkYb_io)
На прадпрыемстве змаглі здзівіць кантралёраў / t.me/kgk_oficial/
У Мінскім раёне мяса захоўвалі разам з... будаўнічымі матэрыяламі. Па выніках праверкі, якая выявіла "грубыя парушэнні ветэрынарна-санітарных правілаў, якія ўяўляюць пагрозу бяспецы жыцця і здароўю грамадзян", прыпыненая дзейнасць прыватнага мясаперапрацоўчага прадпрыемства, паведамляе Камітэт дзяржкантролю.
Найбольш кантралёраў здзівіла з пабачанага на тэрыторыі прадпрыемства захоўванне ў рэфрыжэратары "мясной сыравіны" сумесна з вапнай, фарбай і іншымі падобнымі матэрыяламі. А яшчэ яны знайшлі "мясную сыравіну невядомага паходжання". Агулам "падлягае ўтылізацыі больш за 800 кг сыравіны".
![У Мінскім раёне мяса захоўвалі разам з будаўнічымі матэрыяламі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/M02_2.jpg.webp?itok=lPnGRcs3)
![У Мінскім раёне мяса захоўвалі разам з будаўнічымі матэрыяламі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/M03_1.jpg.webp?itok=DOt-U565)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.