У мінскім аэрапорце затрымалі беларуса, які вярнуўся з адпачынку ў Турцыі

У мінским аэрапорце правяраюць беларусаў, якія вяртаюцца на радзіму / З архіва Еўрарадыё
У мінским аэрапорце правяраюць беларусаў, якія вяртаюцца на радзіму / З архіва Еўрарадыё

У мінскім аэрапорце затрыманы Валерый Перыявец, які вярнуўся з адпачынку ў Турцыі. Праваабаронцы пішуць, што гэта адбылося яшчэ 14 чэрвеня. Перыявец — жыхар Мінска.

Прычынай затрымання стала праверка тэлефона мужчыны, у якім знайшлі фотаздымак з мінскага маршу пратэсту ў жніўні 2020 года.

Гэта не першае затрыманне беларусаў, якія вяртаюцца з замежжа. Напрыклад, у траўні ў Нацыянальным аэрапорце Мінск затрымалі беларуску, якая вярталася з адпачынку ў Егіпце. На гугл-дыску ў яе тэлефоне знайшлі фота з жаночых маршаў. Па некаторых звестках, яна стала падазраванай па крымінальнай справе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі