У мінскім аэрапорце Эрдагана сустракаў прэм'ер-міністр Кабякоў (фота)
![У мінскім аэрапорце Эрдагана сустракаў прэм'ер-міністр Кабякоў (фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000020_d83cd431abc9deee43258068001d9e4c_239605.jpg.webp?itok=T946KXR7)
У мінскім аэрапорце Рэджэпа Таіпа Эрдагана сустракаў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў, інфармуе БЕЛТА. 11 лістапада прэзідэнт Турцыі прыбыў у Беларусь з афіцыйным візітам.
З аэрапорта Эрдаган паехаў у Палац Незалежнасці, дзе пройдуць перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам. Яны абмяркуюць "шырокі спектр пытанняў развіцця міждзяржаўных адносін з акцэнтам на актывізацыю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва". Таксама лідары краін "абмяняюцца поглядамі па праблематыцы рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня".
Сёння Эрдаган паўдзельнічае ў цырымоніі адкрыцця ў Мінску Саборнай мячэці (там збярэцца да 800 чалавек), папрысутнічае на беларуска-турэцкім бізнес-форуме.
![У мінскім аэрапорце Эрдагана сустракаў прэм'ер-міністр Кабякоў (фота)](/sites/default/files/paragraphs/image/000020170514big.jpg)
Фота: БЕЛТА