У Мінскай вобласці 33 асобы адказналі за выплату заробка не ў час

Шэраг кіраўнікоў прадпрыемстваў Мінскай вобласці прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне тэрмінаў выплаты заробку, а таксама за скажэнне справаздачных дадзеных па гэтым пытанні. За 6 месяцаў 2007 года па актах пракурорскага нагляду за парушэнні заканадаўства аб працы да адказнасці прыцягнутыя 33 асобы. Напрыклад, пракуратурай Мядзелскага раёна праведзеная праверка своечасовасці выплаты зарплаты на УП “Цепласеткі”. Выяўлена, што дырэктар прадпрыемства і галоўны бухгалтар падпісалі справаздачу аб адсутнасці запазычанасці па выплаце зарплаты за снежань 2006 года і студзень 2007 года пры тым, што запазычанасць была.

Пастановай суду Мядзелскага раёна яны падвергнутыя адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе штрафу на суму 1,550 мільёнаў рублёў кожны. Акрамя таго, дырэктар прадпрыемства аштрафаваны за парушэнне тэрмінаў выплаты зарплаты.

Запазычанасць па выплаце заработнай платы на прадпрыемстве ліквідаваная.

АФН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі