У мінскай паліклініцы з цяжкасцю знайшлі дозу "Спадарожніка V" для рэвакцынацыі

Вакцынацыя ад каранавіруса ў Беларусі / БЕЛТА
Вакцынацыя ад каранавіруса ў Беларусі / БЕЛТА

5 траўня журналістка газеты Адміністрацыі прэзідэнта "СБ — Беларусь сегодня" Інеса Плескачэўская паспрабавала атрымаць паўторную прышчэпку "Спадарожніка V" у мінскай паліклініцы №4. Але ўсё аказалася не так проста.

Прыехаўшы ў паліклініку, яна ўткнулася ў зачыненыя дзверы кабінета, дзе яе вакцынавалі 21 дзень таму:

В минской поликлинике с трудом нашли дозу “Спутника V” для ревакцинации

"Пытаем вакол — ніхто нічога не ведае. Падыходзіць пажылая пара, яна на мыліцах — з тым жа неўразуменнем і пытаннем. Кажу ім, каб сядзелі і нікуды не хадзілі, я ўсё даведаюся. Цяпер у мяне адказнасць не толькі за сябе і мужа, але і за гэтых людзей. Бегаю па лабараторыі, заводжуся — ніхто нічога не ведае: "Чаму я ўвогуле павінна гэтым займацца?" 

У рэшце рэшт журналістка датэлефанавалася да галоўнай доктаркі. Тая зверылася з журналам прышчэпак і паабяцала, што вакцыну зараз размарозяць і ўсіх ахвотных — рэвакцынуюць.

"Хіба гэта так складана: напісаць аб'яву на дзвярах кабінета, зрабіць так, каб у рэгістратуры і па тэлефоне канкрэтна адказвалі на канкрэтнае пытанне? І як наогул праводзіцца рэвакцынацыя, калі мы яе дамагаліся скандалам?" — задаецца пытаннямі журналістка дзяржСМІ.

Пры гэтым мужу Плескачэўскай, які яшчэ не вакцынаваўся, сказалі, што проста цяпер могуць укалоць кітайскай вакцынай Sinopharm. А вось калі з'явіцца "Спадарожнік V" — невядома.

На гэтым сітуацыя не канчаецца. Пры спробе даведацца, калі можна будзе атрымаць сертыфікат аб вакцынацыі, журналістка высветліла, што ў Беларусі ён яшчэ толькі распрацоўваецца. "Мала таго, што ў Еўропе "Спадарожнік V" не прызнаюць, дык у нас яшчэ і сертыфікаты аб вакцынацыі не выдаюць", — рэзюмуе яна. І спісвае сітуацыю на "бардак у асобна ўзятай паліклініцы".

Па заявах чыноўнікаў ад аховы здароўя, масавая вакцынацыя ў Беларусі пачалася ў пачатку красавіка (хоць Плескачэўскай у паліклініцы сказалі, што яна яшчэ не пачалася). Паводле звестак Мінздароўя, на прышчэпкі запісалася 400 тысяч чалавек. Еўрарадыё падлічыла, што ў сярэднім у Беларусі робіцца каля 16 тысяч прышчэпак ад COVID-19 у дзень. Такімі тэмпамі да Новага года не будзе вакцынавана і 50% насельніцтва краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі