У Мінск прыедзе назіральная місія ПАСЕ

У Мінск прыедзе назіральная місія ПАСЕ

Назіральная місія Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы наведае Беларусь 9-10 жніўня з азнаямляльным візітам. У склад дэлегацыі ўвойдуць пяць чалавек, сярод якіх спецдакладчык ПАСЕ па Беларусі Андрэа Рыгоні. Узначаліць місію аўстрыйскі  парламентарый Гізела Вурст, перадае БелаПАН.

Мэта візіту — ацаніць ход выбарчай кампаніі і палітычны клімат у краіне напярэдадні парламенцкіх выбараў, якія адбудуцца 11 верасня.

Дэлегацыя мае сустрэцца з кіраўніцтвам Палаты прадстаўнікоў, Міністэрства замежных справаў, Цэнтрвыбаркама. Таксама адбудуцца сустрэчы з прадстаўнікамі апазіцыі, кіраўніком Белтэлерадыёкампаніі і прадстаўнікамі СМІ, грамадзянскай супольнасці і дыпламатычнага корпусу.

У верасні місія вернецца ў Беларусь у пашыраным складзе — 12 чалавек будуць назіраць за выбарамі непасрэдна ў дзень галасавання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі