У Мінгарвыканкам падалі заяўку на правядзенне мітынгу ў дзень выбараў

Намесніца старшыні “Маладога фронту” Наста Палажанка падала заяўку ў Мінгарвыканкам на правядзенне 28 верасня на Кастрычніцкай плошчы мітынгу, прысвечанага вынікам выбараў.
У гутарцы з Еўрарадыё яна адзначыла, што асноўная мэта мітынгу — дабівацца ад уладаў правядзення новых выбараў.

“Мы патрабуем новых парламенцкіх і новых прэзідэнцкіх выбараў, бо мы ўпэўненыя ў фальсіфікацыі гэтых выбараў. Мы ўпэўненыя, што толькі на плошчы 28 верасня мы зможам быць пачутымі, мы здолеем выказаць сваю пазіцыю і зрабіць усё магчымае, каб наш голас быў данесены шматлікім беларусам”.


Наста Палажанка адзначыла, што заклікаць людзей сабрацца на Кастрычніцкай плошчы яны будуць нават у тым выпадку, калі ўлады не дазволяць мітынг.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі