У Мексіцы закрылі "Макдональдс" пасля таго, як у бургеры знайшлі галаву пацука

У Мексіцы закрылі "Макдональдс" пасля таго, як у бургеры знайшлі галаву пацука

У Мексіцы закрылі "Макдональдс" пасля таго, як у бургеры знайшлі галаву пацука. Такое рашэнне прыняла Генеральная пракуратура штата Мехіка.

Як паведамляе РІА "Новости", здарэнне адбылося ў прыгарадзе Мехіка Тлалнепантле. Адной з кліентак рэстарана хуткага харчавання стала кепска. Яна патрапіла ў бальніцу з прыкметамі атручвання. Жанчына нават захавала кавалак гамбургера з нібыта галавой пацука.

Мексіканскі "Макдональдс" абвяргае гэтую інфармацыю. Аднак пракуратура вырашыла закрыць рэстаран на час правядзення расследавання.

Фота: eluniversal.com.mx

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі