У Мазыры на электраманцёра звалілася апора высакавольтнай лініі

У Мазыры на электраманцёра звалілася апора высакавольтнай лініі

13 верасня на Мазырскім участку буравых работ філіяла "Маладзечанскае ўпраўленне буравых работ ААТ "Газпром трансгаз Беларусь" загінуў работнік, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Падчас устаноўкі жалезабетоннай апоры высакавольтнай лініі разарваўся трос, які ўтрымліваў яе. Апора звалілася на электраманцёра. 56-гадовы рабочы памёр на месцы здарэння.

Акалічнасці здарэння высвятляе Следчы камітэт. Следчыя апыталі службовых асоб і работнікаў прадпрыемства. Яны забралі дакументацыю, у тым ліку тую, што рэгламентуе парадак вытворчасці прац. Прызначаныя неабходныя даследаванні для вызначэння прычыны разрыву троса.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі