Вы тут

У Мазыры асуджаны падлеткі, якія кідалі камяні ў бок аўтазака

Падлеткі ў судзе / palesse.press

У Мазыры асуджаны падлеткі, якія кідалі камяні ў бок аўтазака. Сяргей Лягун і Юрый Мельчанка атрымалі па годзе пазбаўлення волі ўмоўна. 30 лістапада намесніца старшыні суда Мазырскага раёна Элеанора Ярмоленка прызнала іх вінаватымі ва ўдзеле ў "масавых беспарадках", паведамляе palesse.press.

11 жніўня юнакі ўдзельнічалі ў мірнай акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў. У судзе не было даказана, што менавіта камень, кінуты хлопцамі, пабіў шкло ў машыне ўнутраных войскаў. Але паколькі іх кідала група людзей, то суддзя прызнала іх дзеянні "здзейсненымі ў групе".

На судзе Мельчанка казаў, што быў жорстка збіты падчас затрымання.

Заяўленыя сілавікамі страты ў памеры 160 рублёў могуць быць спагнаны праз грамадзянскі іск. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.