Вы тут

У Мастах "з мэтай эстэтычнага ўспрымання" ў чырвона-зялёную перафарбавалі стэлу

Такой стэла была (злева), а такой стала

У Мастах на Гродзеншчыне ў скверы па вуліцы Занёманскай перафарбавалі стэлу, прысвечаную мясцовым жыхарам, якія загінулі падчас вайны. Пры гэтым яна не была бела-чырвонай, але і шэры колер не задаволіў мясцовых ідэолагаў.

"Пафарбавалі яе з мэтай эстэтычнага ўспрымання, кажа ў каментары "Нашай ніве" намесніца старшыні Мастоўскага райвыканкама Марына Давыдзік. — І пафарбавалі ў традыцыйныя для беларусаў колеры: зялёны і чырвоны".

Па словах Давыдзік, "шэрая стэла ўжо была не вельмі прыгожай", таму "яе абнавілі". "Яна прыгожая, сочная, яркая, на ўездзе, — працягвае чыноўніца. — Прыцягвае ўвагу".

Перафарбаванне розных аб'ектаў у чырвона-зялены колер у апошнія паўгода адбываецца па ўсёй Беларусі. Улады мяркуюць, што гэта і вывешванне паўсюдна чырвона-зялёных сцягоў дапаможа ў змаганні з бел-чырвона-белым сцягам, які летась стаў сімвалам пратэстаў.

Марына Давыдзік / mosty-zara.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.