У Маскве за серыю злачынстваў затрымалі Сталіна (фота)

Яго падазраюць у здзяйсненні шматлікіх крадзяжоў з выкарыстаннем псіхатропных сродкаў. Паводле версіі следства, мігрант раней ужо быў асуджаны за крадзеж. На гэты раз ён знаёміўся каля гандлёвых цэнтраў і станцый метро з нецвярозымі людзьмі, прадстаўляўся студэнтам і прапаноўваў выпіць піва.



Як паведамляе lenta.ru, у бязлюдным месцы Сталін частаваў новых знаёмых напоем, у якім быў азалепцін. Калі чалавек губляў прытомнасць, зламыснік забіраў у яго ўсё каштоўнае і ўцякаў. Як адзначаюць у МУС, адзін з пацярпелых памёр з-за перадазіроўкі прэпарату.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі