У Маскве ў жывым эфіры ўдарылі журналіста тэлеканала НТВ

У Маскве ў жывым эфіры ўдарылі журналіста тэлеканала НТВ

У Маскве падчас жывога эфіру ўдарылі журналіста тэлеканала НТВ. Карэспандэнт быў у Цэнтральным парку культуры і адпачынку імя Горкага і ў выпуску навінаў расказваў пра Дзень дэсантніка. Раптоўна ў кадры з’явіўся агрэсіўны мужчына ў майцы з надпісам "Оплот", які крычаў пра “захоп Украіны”. Журналіст Мікіта Развазжаеў прапанаваў яму памаўчаць, але адразу атрымаў удар у твар і ледзь не ўпаў.

“У нас нейкія праблемы…”, — разгублена сказала вядучая ў студыі.

Пазней стала вядома, што крыўдзіцель журналіста затрыманы. Паліцыя заявіла, што ён не мае дачынення да дэсантных войскаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі