У Маскве паставяць помнік Шэрлаку Холмсу

Бронзавы помнік Шэрлаку Холмсу і доктару Ватсану адкрыюць у пятніцу, 27 красавіка ў Маскве перад будынкам Брытанскай амбасады на Смаленскім узбярэжжы. Для скульптара Андрэя Арлова, пратаціпамі помніка сталі вобразы, створаныя Сідні Пэйджэтам, першым ілюстратарам прыгодаў знакамітага дэтэктыва. Але па словах прэс-службы фонду «Дыялог культур – адзіны свет», якія ініцыявалі і ўдзельнічалі ў стварэнні помніка, паралельна ў вобразах герояў Артура Конан Дойля будзе праследжвацца падабенства з Васілём Ліванавым і Віталём Саламіным, якія адыгралі знакамітага дэтэктыва і яго сябра на расійскім экране".

Дадам, што кампазіцыйна помнік будзе выглядаць так: на лавачцы сідзіць доктар Ватсан, а Шэрлак Холмс стаіць перад ім, а паміж імі ёсць вольнае месца, каб кожны жадаючы мог сфатаграфавацца з улюбёнымі героямі.

Фота kino.mpv.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі