У Маскве памёр знакаміты акцёр Зіновій Высакоўскі

Сёння ўначы ў маскоўскай лякарні памёр знакаміты акцёр Зіновій Высакоўскі. 76-гадовага артыста даставілі ў клініку ў цяжкім стане.
Неабходна было тэрмінова падключыць да “штучнай ныркі”. Аднак лекарам не ўдалося выратаваць жыццё акцёру, перадае сайт Life.ru.

Зіновій Высакоўскі праславіўся роляй пана Зюзі ў легендарнай тэлеперадачы “Кабачок “13 стульев”. Акрамя гэтага ён здымаўся ў кіно і працаваў у тэатры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі