Вы тут

У Маскве падчас мірных пратэстаў затрымалі болей за 300 чалавек

Reuters

У Маскве падчас сённяшніх мірных пратэстаў затрымана ўжо болей за 300 чалавек, паведамляе Бі-Бі-Сі. Людзі выйшлі на вуліцы ў цэнтра расійскай сталіцы, хоць акцыя не была санкцыянаваная. Яны проста гуляюць, не арганізоўваючыся ў мітынгі і шэсці. Часам скандуюць “Дапускай” ды іншыя лозунгі.

Мэта акцыі —  выказаць пратэст супраць нядопуску да выбараў у Маскоўскую гарадскую думу незалежных кандыдатаў. Пратэсты ў Маскве ідуць ужо трэці тыдзень. 20 ліпеня адбылася шматтысячная санкцыянаваная акцыя. 27 ліпеня людзі сабраліся без дазволу і гэта скончылася затрыманнямі амаль 1400 чалавек.

Сярод затрыманых —  адна з лідараў пратэстаў Любоў Собаль, якая пазбягала арышту падчас папярэдніх акцыяў. Паліцыя хапала таксама акрэдытаваных журналістаў, але неўзабаве адпускала. У аўтазак трапіў і актор Алякандр Паль, які сказаў, што проста гуляў з сябрамі.