У Малдове ўступіла на пасаду новы прэзідэнт — Мая Санду

Першая жанчына — прэзідэнт Малдовы Мая Санду
Першая жанчына — прэзідэнт Малдовы Мая Санду

Мая Санду ўступіла на пасаду прэзідэнта Малдовы. Падчас інаўгурацыі яна прынесла прысягу на Канстытуцыі ў прысутнасці дэпутатаў парламента, чальцоў Канстытуцыйнага суда і замежных дыпламатаў, перадае ZDG.MD.

Мая Санду, кандыдатка ад партыі "Дзеянне і салідарнасць" (ПДС) на пасаду прэзідэнта, набрала найбольшую колькасць галасоў у другім туры прэзідэнцкіх выбараў, якія адбыліся 15 лістапада. І стала першай жанчынай-прэзідэнтам Рэспублікі Малдова.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі