У МАК просяць пажыццёва дыскваліфікаваць тых, хто высылаў Ціманоўскую з Токіа

У МАК просяць пажыццёва дыскваліфікаваць тых, хто высылаў Ціманоўскую з Токіа

Беларускі фонд спартовай салідарнасці (БФСС) звярнуўся ў Міжнародны алімпійскі камітэт у справе Крысціны Ціманоўскай, піша Tribuna.com. 

БФСС патрабуе пажыццёва дыскваліфікаваць Дзмітрыя Даўгалёнка, Юрыя Маісевіча, Артура Шумака і Васіля Юрчыка, якія спрычыніліся да высылкі беларускай лёгкаатлеткі. Таксама Фонд просіць пазбавіць згаданых асоб акрэдытацыі на Алімпійскіх гульнях.

Юрый Маісевіч — галоўны трэнер зборнай Беларусі, Дзмітрый Даўгалёнак — шэф беларускай місіі на Алімпіядзе ў Токіа. Васіль Юрчык — начальнік аддзела міжнародных адносін НАК Беларусі, Артур Шумак — намеснік дырэктара РЦАП па лёгкай атлетыцы. Абодва апошнія суправаджалі Ціманоўскую ў аэрапорт для яе адпраўкі ў Беларусь.

Ціманоўскую знялі з Алімпіяды пасля таго, як яна раскрытыкавала паводзіны кіраўніцтва беларускай зборнай: дзяўчыну без яе ведама паставілі бегчы іншую дыстанцыю, чым яна трэніравалася. Пасля гэтага Ціманоўскую адправілі на радзіму. У такійскім аэрапорце яна паведаміла, што яе вывозяць сілай і супраць яе волі. У канфлікт умяшаліся японскія ўлады і прадстаўнікі Міжнароднага Алімпійскага камітэта.

Прадстаўнікі МАК не выключаюць, што супраць НАК Беларусі могуць быць ужытыя санкцыі пасля дэталёвага вывучэння інцыдэнту з Ціманоўскай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі