У Магілёве затрымалі расіянку, якая зарабляла грошы на віруснай праграме

У Магілёве затрымалі расіянку, якая зарабляла грошы на віруснай праграме

У Магілёве міліцыя затрымала расіянку, якая зарабляла грошы праз вірусную праграму ў інтэрнэце. Яна блакіравала інтэрнэт-аглядальнік і ад імя "Міністэрства ўнутраных спраў" прасіла заплаціць штраф за нібыта захаванне на камп'ютары відэаматэрыялаў, якія ўтрымлівалі элементы парнаграфіі, гвалту, педафіліі і гей-порна, інфармуе газета “Магілёўскія ведамасці”.

У паведамленні, якое ўсплывала на экране, пазначалася, што дзеянні карыстальніка ўтрымліваюць склад адміністрацыйнага правапарушэння і цягнуць за сабой штраф у памеры ад 500 тысяч да 2 мільёнаў рублёў. І штраф неабходна было перавесці на нумар мабільнага аператара. У адваротным выпадку звесткі аб інтэрнэт-карыстальніку абяцалі перадаць у пракуратуру для распачацця крымінальнай справы.

Праваахоўнікі мяркуюць, што ахвярамі зламысніцы сталі больш за 130 беларусаў. Жанчыне пагражае да дзесяці год пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Здымак з архіву. Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі