У Магілёве сёння затрымлівалі дэмакратычнага актывіста Мікіту Фартуха

У Магілёве сёння затрымлівалі дэмакратычнага актывіста Мікіту Фартуха

15 лістапада ў Магілёве падчас збору подпісаў за адмену прэзідэнцкага дэкрэта №3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства” быў затрыманы валанцёр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Мікіта Фартух. Адбылося гэта ў цэнтры горада каля кінатэатра “Радзіма”. Да хлопца падыйшоў міліцыянер і прапанаваў яму прайсці для разбіральніцтва ў пастарунак.

Суправаджалі Мікіту да аддзела міліцыі людзі ў цывільным, якія падыходзілі раней да яго і пыталіся, за што ён збірае подпісы. У міліцыі хлопец прабыў больш за гадзіну. Пасля дачы тлумачэнняў і спраўджвання асобы яго адпусцілі.

Нагадаем, што БСДП (Грамада) распачала збор подпісаў за адмену "дэкрэта аб дармаедах" (ён быў падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам у красавіку 2015 года). Агулам актывісты партыі сабралі больш за пяць тысяч подпісаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі