У Магілёве судзяць Фінькевіча, падтрымаць яго прыйшлі больш за сто чалавек

Разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Артура Фінькевіча мусіць пачацца сёння ў магілёўскім гарадскім судзе. Падтрымаць моладзевага актывіста прыйшлі больш за 100 чалавек.
Нагадаем, Фінькевічу, які адбыў 2 гады “хіміі”, прад’яўлена абвінавачванне за ўхіленне ад адбыцця пакарання. Паводле гэтага артыкула яму пагражае да трох гадоў зняволення.

Еўрарадыё датэлефанавалася да былога палітвязня Паўла Севярынца, які прыехаў у Магілёў падтрымаць Артура Фінькевіча. Вось што ён кажа пра сітуацыю ў судзе і каля яго перад пачаткам працэсу:

“Зараз чарга стаіць чалавек 50 у залу. У зале, відаць, столькі ж людзей ужо. Чалавек 20 стаіць на вуліцы. І незразумела, што там адбываецца. Здаецца, проста недастаткова месца ў зале для людзей, якія хочуць патрапіць на працэс Артура Фінькевіча.

Моладзь складае адсоткаў 90 сярод прысутных. Літаральна кожны другі - маладафронтавец. Бачу Івана Шылу з Салігорску, Яраслава Грышчэню з Баранавічаў. Бачу Міколу Статкевіча, магілёўскіх апазіцыйных кіраўнікоў.

Журналістам, здаецца, не дазволілі ў залі суда здымаць. Журналісты з тэле- і фотакамерамі сыходзяць з залы”.


Еўрарадыё будзе паведамляць пра хаду працэсу над Артурам Фінькевічам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі