У Магілёве рэйсавы аўтобус сутыкнуўся з мікрааўтобусам (фота)

У Магілёве рэйсавы аўтобус сутыкнуўся з мікрааўтобусам (фота)

Сёння, 25 верасня, каля 12-ай гадзіны дня на праспекце Міра ў Магілёве сутыкнуліся мікрааўтобус Volkswagen і рэйсавы аўтобус МАЗ, які выехаў на сустрэчную паласу.

Паводле звестак ДАІ Магілёўскай вобласці, кіроўцу аўтобуса стала дрэнна, ён згубіў прытомнасць. Аўтобус выехаў на сустрэчную паласу, дзе і адбылося ДТЗ. Пасля гэтага аўтобус сутыкнуўся са слупом светлафора. На месца прыбылі брыгады хуткай дапамогі. Медыкі абследавалі кіроўцу (ён, дарэчы, прыйшоў у прытомнасць) і пасажыраў. Паводле папярэдніх дадзеных абышлося без пацярпелых. Аварыя сабрала корак, паведамляе abw.by.

Фота: vk.com/foto.mogilev

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі