У Магілёве п’яны пасажыр таксоўкі ледзь не забіў кіроўцу

У Магілёве п’яны пасажыр таксоўкі ледзь не забіў кіроўцу

У Магілёве кіроўца таксоўкі ледзь не стаў ахвярай хулігана. 6 верасня ён узяў у машыну нецвярозага пасажыра і павёз яго да крамы “Скрыжаванне” на вуліцы Чэлюскінцаў. Калі ж кіроўца загаварыў пра аплату паслугі, пасажыр раптам зрабіўся неадэкватным і напаў на таксіста. Ён пагражаў збіць яго бейсбольнай бітай, душыў і патрабаваў працягу паездкі без аплаты.

Таксіст здолеў выбрацца з машыны і на вуліцы выклікаць міліцыю. Неўзабаве на месца прыбылі аператыўнікі, якія і затрымалі п’янага хулігана.

Цяпер агрэсіўнаму пасажыру таксоўкі пагражае на трох гадоў турмы. Гэта 30-гадовы малады чалавек, які раней не меў судзімасцяў, паведамляе сайт Магілёўскай абласной міліцыі.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі