У Магілёве прайшло свята піва (фота)

6 чэрвеня ў Магілёве ўпершыню прайшло свята піва. Мерапрыемства адбылося каля Палаца культуры вобласці і сабрало некалькі тысячаў магілёўцаў.

На пачатку свята гараджане дэгуставалі піва адной з марак бясплатна. Каля дзяўчат, якія раздавалі піва, працаваў вядоўца. Прысутных весялілі жартамі, гучала музыка.

Аднак само мерапрыемства не адрознівалася ад тых, што ладзяць 9 траўня або 3 ліпеня. Палаткі былі запоўненыя шашлыком, піражкамі, гароднінай і півам айчыннай вытворчасці. Напоі з іншых краін не прадаваліся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі