У Магілёве на аўтазапраўцы загарэўся грузавік, выбухнуў газавы балон
![У Магілёве на аўтазапраўцы загарэўся грузавік, выбухнуў газавы балон](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/0_02_05_84d5fd4de943c2433c6334232fc6e669afa63dc12dc4f60f6426c81b49936d21_610ece3e.jpg.webp?itok=1qjH8U07)
У Магілёве па вуліцы Чалюскінцаў на аўтазапраўцы "Беларуснафты" загарэўся грузавік, выбухнуў газавы балон. Ніхто з людзей не пацярпеў. Маёмасць АЗС не была пашкоджана, паведамляе прэс-служба МНС.
Здарэнне адбылося ў чацвер а 10-й гадзіне раніцы. Грузавы аўтамабіль Mercedes, у якім былі два чалавекі, раптоўна загарэўся. Узгаранне ў кузаве заўважыў пасажыр. Кіроўца адагнаў машыну далей ад АЗС, выклікаў ратавальнікаў. Супрацоўнікі аўтазапраўкі спрабавалі патушыць агонь, але няўдала. Якраз у гэты час выбухнуў адзін з трох газавых балонаў, якія былі ў кузаве. Узгаранне ліквідавалі ратавальнікі.
Грузавік належыць ЖРЭУ Ленінскага раёна Магілёва.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.