У Магілёве адмянілі гарадское свята "Дранік-fest"

У Магілёве адмянілі гарадское свята "Дранік-fest"

Цэнтр гарадскіх ініцыятыў у Магілёве вырашыў адмяніць сёлетняе правядзенне гарадскога свята "Дранік-fest".

Фэст меўся адбыцца 3 кастрычніка ў этнаграфічнай вёсцы Зялёны Гай. Але 24 верасня там адбыўся пажар: агонь пашкодзіў два дамы і тэрасу аўтэнтычных будынкаў.

Арганізатары свята спярша меркавалі перанесці яго на 17 або 18 кастрычніка. Але да гэтага часу комплекс аднавіць не паспеюць. "Яго гаспадары сказалі, што не паспеюць пракласці праводку, тэхнічныя розныя моманты, будуць перакопваць і гэтак далей. Усё, што ад нас патрабавалася, мы зрабілі, былі гатовыя, але тут ужо ад гаспадароў пляцоўкі залежала", — перадае БелаПАН словы кіраўніка Цэнтра гарадскіх ініцыятываў Юрыя Стукалава.

Ён кажа, што правядзенне свята "Дранік-fest" на якіх-небудзь іншых пляцоўках немагчымае, бо канцэпцыя фэсту прадугледжвала аўтэнтыку. Перанос мерапрыемства на іншую пляцоўку сапсаваў бы свята, лічыць арганізатар.

Упершыню гарадское свята "Дранік-fest" прайшоў у этнаграфічнай вёсцы ў Магілёве ў кастрычніку 2014 года.

Фота: nnm.me

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі